Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 133 человека

Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 24 февраля 2020 в 19:40, Обновлено 24 февраля 2020 в 19:51
265 просмотров

“Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму – на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае – гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць – калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны – гэта родная мова”.

Змітрок Бядуля

21 лютага адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.

Усе вучні гімназіі на працягу ўсяго мінулага тыдня былі актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемстваў і праектаў, прымеркаваных да гэтага свята.

Вучні пачатковых класаў ладзілі пастаноўкі на роднай мове ў міні-тэатрах, удзельнічалі ў міжнародным конкурсе-гульне “Буслік-2020”.

З дапамогаў маляўнічых плакатаў на стэндзе хлопцы і дзяўчаты могуць паспяхова рыхтавацца да наступнага конкурса на лепшага знаўцу беларускай мовы.

А каб перапынкі праходзілі не сумна і з карысцю, кожны клас атрымаў скорагаворку,

каб палепшыць сваё валоданне роднай мовай. Сапраўдным гонарам некаторыя вучні могуць лічыць свае сшыткі, якія былі прызнаныя лепшымі і трапілі на выставу.

Вучні трэціх і чацвёртых класаў з захапленнем прынялі ўдзел у праекце “Бабульчын куфар”. Дзеці дазналіся ў сваіх бацькоў, бабуль і дзядуляў пра цікавыя выключныя старажытныя рэчы, якімі карысталіся ў паўсядзённым жыцці іх продкі, а зараз з’яўляюцца асабістым гонарам і скарбам сям’і; паказалі сваім сябрам, суправаджаючы цікавымі апавяданнямі.

Многія вучні былі вельмі ўражаныя, бо такія рэчы зараз можна ўбачыць толькі ў музеях. Мы таксама хочам, каб і іншыя вучні і іх бацькі змаглі даведацца пра гісторыю свайго народа.

Таму хутка запросім Вас у віртуальны музей! Сачыце за навінамі!

Міжнародны дзень роднай мовы

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.