Сустрэча на ўсе 100!
Менавіта так з упэўненасцю можна сказаць пра мерапрыемства Віцебскага абласнога Савета грамадскага аб'яднання "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя", якое адбылося ў студзені цякучага года ў актавай зале гімназія №3 горада Віцебска.
"Сустрэчы на ўсе 100!" - гэта новы праект Беларускай рэспубліканскай піянеркай арганізацыі, які прадаставіць кожнаму ўдзельніку ўнікальную магчымасць паўдзельнічаць у сустрэчах з дзеячамі культуры і мастацтва, навукоўцамі, спартоўцамі, грамадскімі дзеячамі і вядомымі асобамі сучаснай Беларусі. Што дасць магчымасць ўзбагаціць сябе новымі ведамі, стаць рознабаковаадукаваным, задумацца аб сваёй будучай прафесіі.
У рамках рэспубліканскага праекта піянерскую дружыну гімназіі наведаў творчы, ініцыятыўны чалавек - дырэктар Міжнароднага фестываля мастацтваў "Славянскі базар", генеральны дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск" - Глеб Аляксандравіч Лапіцкі.
Глеб Аляксандравіч нарадзіўся ў 1988 годзе ў горадзе Віцебску.У 2011 годзе скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны, у 2014 - Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Захапленне вакалам дапамагло нашаму госцю стаць салістам Віцебскай абласной філармоніі, а таксама атрымаць прэстыжны прыз імя Уладзіміра Мулявіна на X Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі «Маладзечна - 2009".
Да вяртання ў Віцебск, Глеб Аляксандравіч працаваў у Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў горадзе Мінску, дзе кіраваў упраўленнем культуры, арганізоўваў рэспубліканскія і міжнародныя творчыя праекты. З 1 лістапада 2018 года быў прызначаны на пасаду кіраўніка Цэнтра культуры "Віцебск" і дырэктара Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар».
Гімназісты і настаўнікі гімназіі з нецярпеннем чакалі гэтай цікавай сустрэчы і падрыхтавалі мноства розных пытанняў. У ходзе размовы Глеб Аляксандравіч ахвотна распавядаў пра сваё дзяцінства, выбар прафесіі, спартыўныя захапленні. Асобныя пытанні тычыліся дабрачыннасці, значных праектаў у Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Ён цікава распавядаў пра тое, якім марыць убачыць свайго старэйшага сына ў шэрагах Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі ў найбліжэйшай будучыні, а таксама заклікаў усіх піянераў гімназіі добра вучыцца, быць актыўнымі.
Мадэратарам сустрэчы стала сакратар першаснай арганізацыі БРСМ гімназіі, пераможца абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу "Валанцёр года - Добрае сэрца", пераможца абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу "Лідар- новае пакаленне - 2018" - Пятрова Дар'я.
Вынікі сустрэчы падвяла старшыня Віцебскага абласнога Савета ГА "БРПА" Ірына Сяргееўна Яленская разам са старшынёй Савета піянерскай дружыны гімназіі Шлык Кірылам.
Такія цікавыя і карысныя для гімназістаў сустрэчы з дзеячамі культуры, мастацтва, навукоўцамі, спартоўцамі, грамадскімі дзеячамі пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Уладзіслава Маёрава ў нашай гімназіі будуць праводзіцца на працягу ўсяго навучальнага года.
Вольга Багаслоўская
Настаўнік геаграфіі і біялогіі гімназіі № 3 горада Віцебска імя А.С.Пушкіна.