Заседание РЕСПУБЛИКАНСКОГО МЕТОДИЧЕСКОГО ОБЪЕДИНЕНИЯ КРАЕВИДОВ
16 лютага 2021 года ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства адбылося чарговае пасяджэнне метадычнага аб’яднання краязнаўцаў (далей ‑ методаб’яднанне).
Методаб’яднанне прайшло ў дыстанцыйным рэжыме ў форме семінара па тэме «Выкарыстанне інтэрактыўных форм і метадаў у краязнаўчай рабоце з навучэнцамі».
У рабоце методаб’яднання прынялі ўдзел педагогі-краязнаўцы з усіх рэгіёнаў краіны – члены метадычнага аб’яднання, а таксама іншыя зацікаўленыя аматары краязнаўчай дзейнасці з ўстаноў адукацыі, усяго 51 чалавек.
Удзельнікі мерапрыемства абмяркавалі актуальныя пытанні выкарыстання інтэрактыўных формаў і метадаў у краязнаўчай рабоце з навучэнцамі, пазнаёміліся з эфектыўным педагагічным вопытам работы ў дадзеным накірунку.
МАТЭРЫЯЛЫ ПАСЯДЖЭННЯ МЕТОДАБ’ЯДНАННЯ КРАЯЗНАЎЦАЎ
Строкач Аляксанд Пятровіч, загадчык аддзела краязнаўства ДУА «Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі»
Інтэрактыўныя формы краязнаўчай работы з навучэнцамі на прыкладзе ўстаноў адукацыі Брэсцкай вобласці
Уракова Ірына Сямёнаўна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства ДУА «Гімназія № 3 г.Віцебска імя А.С.Пушкіна»
Выкарыстанне праектна-даследчай дзейнасці як адзін з асноўных накірункаў краязнаўчай працы ў вывучэнні гісторыі роднага краю
Варыкова Святлана Іванаўна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Лучынскай базавай школы Рагачоўскага раёна
Выкарыстанне інтэрактыўных форм і метадаў у краязнаўчай рабоце з навучэнцамі
Масальцаў Андрэй Паўлавіч, педагог дадатковай адукацыі ДУА «Гімназія № 22 г. Мінска»
«Welkome to Belarus». Добро пожаловать в Беларусь. Сардэчна запрашаем у Беларусь»