Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 133 человека

Сустрэча на ўсе 100!

Дата: 21 января 2019 в 10:45, Обновлено 21 января 2019 в 14:03
450 просмотров

Менавіта так з упэўненасцю можна сказаць пра мерапрыемства Віцебскага абласнога Савета грамадскага аб'яднання "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя", якое адбылося ў студзені цякучага года ў актавай зале гімназія №3 горада Віцебска.

"Сустрэчы на ​​ўсе 100!" - гэта новы праект Беларускай рэспубліканскай піянеркай арганізацыі, які прадаставіць кожнаму ўдзельніку ўнікальную магчымасць паўдзельнічаць у сустрэчах з дзеячамі культуры і мастацтва, навукоўцамі, спартоўцамі, грамадскімі дзеячамі і вядомымі асобамі сучаснай Беларусі. Што дасць магчымасць  ўзбагаціць сябе новымі ведамі, стаць рознабаковаадукаваным, задумацца аб сваёй будучай прафесіі.

У рамках рэспубліканскага праекта піянерскую дружыну гімназіі наведаў творчы, ініцыятыўны чалавек - дырэктар Міжнароднага фестываля мастацтваў "Славянскі базар", генеральны дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск" -  Глеб Аляксандравіч Лапіцкі.

Глеб Аляксандравіч нарадзіўся ў 1988 годзе ў горадзе Віцебску.У 2011 годзе скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны, у 2014 - Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Захапленне вакалам дапамагло нашаму госцю стаць салістам Віцебскай абласной філармоніі, а таксама атрымаць прэстыжны прыз імя Уладзіміра Мулявіна на X Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі «Маладзечна - 2009".

Да вяртання ў Віцебск,  Глеб Аляксандравіч працаваў у Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў горадзе Мінску, дзе кіраваў упраўленнем культуры, арганізоўваў рэспубліканскія і міжнародныя творчыя праекты. З 1 лістапада 2018 года быў прызначаны на пасаду кіраўніка Цэнтра культуры "Віцебск" і дырэктара Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар».

 

Гімназісты і настаўнікі гімназіі  з нецярпеннем чакалі гэтай цікавай сустрэчы і падрыхтавалі мноства розных пытанняў. У ходзе размовы Глеб Аляксандравіч ахвотна распавядаў пра сваё дзяцінства, выбар прафесіі,  спартыўныя захапленні. Асобныя пытанні тычыліся  дабрачыннасці, значных праектаў  у Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Ён цікава распавядаў  пра тое, якім марыць убачыць свайго старэйшага сына ў шэрагах Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі ў найбліжэйшай будучыні, а таксама заклікаў усіх піянераў гімназіі добра вучыцца, быць актыўнымі.

Мадэратарам сустрэчы стала сакратар першаснай арганізацыі БРСМ гімназіі, пераможца абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу "Валанцёр года - Добрае сэрца", пераможца абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу "Лідар- новае пакаленне - 2018" - Пятрова Дар'я.

Вынікі сустрэчы падвяла старшыня Віцебскага абласнога Савета ГА "БРПА" Ірына Сяргееўна Яленская   разам са старшынёй Савета піянерскай дружыны гімназіі Шлык Кірылам.

Такія  цікавыя і карысныя  для гімназістаў  сустрэчы з дзеячамі культуры, мастацтва, навукоўцамі, спартоўцамі, грамадскімі дзеячамі пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Уладзіслава Маёрава ў нашай гімназіі будуць праводзіцца на працягу ўсяго навучальнага года.

                                                                                                                                     Вольга Багаслоўская

Настаўнік геаграфіі і біялогіі гімназіі № 3 горада Віцебска  імя А.С.Пушкіна.

Фотоальбом

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.