Дзень роднай мовы

Дата: 28 февраля 2018 в 13:01, Обновлено 28 февраля 2018 в 13:24
686 просмотров

Самая мілагучная і напеўная, самая родная, самая НАША. Беларуская мова… Колькі яе ні забаранялі, яна гучыць і будзе гучаць! 21 лютага, у дзень роднай мовы, наша мова гучала паўсюль у гімназіі і аж з 7.30 раніцы. Падтрымала самабытны флэшмоб і II змена, падрыхтаваўшы інтэрактыўны куфэрак з беларускімі словамі.

Але мерапрыемствы гэтага дня выйшлі па-за яго межы: 23 лютага адбылася сустрэча з беларускім пісьменнікам Францам Іванавічам Сіўко. Літаратар цёпла і па-беларуску шчыра падзяліўся з нашымі навучэнцамі ўспамінамі пра сваю малую радзіму і дзяцінства, расказаў пра выспяванне ідэй новых твораў і прынцыпы іх напісання. Ну і куды ж без разваг пра жыццё!... Нельга не адзначыць, што выступ Франца Іванавіча не быў маналагічным: нашы гімназісты задавалі яму шмат пытанняў, больш за ўсё цікавіліся напісаннем літаратурных твораў.

Хто згубіў сваіх продкаў – сябе губляе, хто згубіў сваю мову – усё згубіў. Памятайце пра гэтыя словы Уладзіміра Караткевіча і не губляйцеся ў свеце!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.