У ДУА “Гімназія 3 г.Віцебска імя А.С.Пушкіна” 21 лютага святочна адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы.
З самай раніцы вучняў і настаўнікаў чакалі цікавыя віншаванні, рэбусы, загадкі, а таксама запамінальныя пажаданні. На працягу дня праводзіліся беларускія гулянні, віктарыны, конкурсы. А яшчэ запамінальнай была сустрэча з віцебскай пісьменніцай Стасяй Наркевіч. Дзень прайшоў насычана, ярка і ўрачыста!