Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 133 человека

Каляды

Дата: 24 декабря 2019 в 12:57, Обновлено 26 декабря 2019 в 09:47
457 просмотров

…Ой, калядачкі-калядкі! Дружна плешчам мы ў ладкі. 3 песняй па сялу ідзём, Зорку-сонейка нясём…

Каляды – гэта народнае свята, прымеркаванае да святкавання Нараджэння Хрыстова, Новага года і Хрышчэння. Працягваліся Каляды прыкладна 2 тыдні.

Асаблівае месца ў святкаванні Калядаў адводзілася абрадаваму сталу і святочным стравам. Стол, вядома, павінен быць багатым, каб наступным годам мець добры ўраджай і здароўе дзеля людзей і жывёл.

    

Галоўнай стравай Калядаў з’яўляецца куцця — гэта каша з тоўчаных ячных круп. За стол для святкавання Калядаў сядалі, як толькі на небе з’яўлялася першая зорка. Гэта напамін пра паданне аб зорцы, якая паказала вандроўнікам шлях да месца нараджэння Ісуса Хрыста.

Каляды – свята вясёлае. Лічылася, што толькі вяселле, шумлівыя гулянні могуць напалохаць злыдняў ды аберагчы людзей ад іх. Моладзь збіралася разам, пераапраналася ў жывёл і хадзіла па хатах, спяваючы калядныя песні з пажаданнямі ўсяго лепшага, услаўляючы сілы святла і граючы на музычных інструментах. Гаспадары ж, каторых яны наведвалі, давалі ў падзяку за абарону ад нячысцікаў розныя прысмакі. Адмовіць калядоўшчыкам у пачастунках было тое самае, што наклікаць на сябе няміласць усіх жывёл, пазбавіць сябе дабрабыту на ўвесь наступны год.

Вучні чацвёртых класаў, сыходзячы на канікулы, ужо паспелі весела пакаледаваць: жартавалі, спявалі песні, удзельнічалі ў гульнях, павіншавалі з надыходзячым Новым годам, атрымалі свае пачастункі.

А мы запрашаем і ўсіх Вас адчуць гэтую вясёлую атмасферу, пераапрануцца ў калядоўшчыкаў і палепшыць настрой не только сабе, а і ўсім, хто побач!

…Шчасця гэтаму дому!

Каб нажалі сто капоў жыта!

Каб сям’я была сыта!

Жадаем вам здароўя, шчасця!

Каб не было нянасця!

Каб ваша хата была заўсёды багата!

Фотоальбом "Каляды"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.